Новости

Не кожная мабільная прылада “размаўляе” па-беларуску. Разпрацоўшчыкі смартфонаў забываюцца пра існаванне беларускай мовы, а для некаторых карыстальнікаў адсутнасць падтрымкі “матчынай” – вялікая праблема.  Як зрабіць сябрамі тэхналогіі і мову? Агляд самых цікавых і запатрабаваных беларускамоўных дастасаванняў дапаможа беларусізаваць твой смартфон.

cover 4

Як зрабіць свой смартфон беларускім? Адказ у рубрыцы “Табе навука”

***

З творчасцю Якуба Коласа ў мяне стасункі асаблівыя. Гэта быў першы беларускі літаратар, якім я сур’ёзна зацікавіўся яшчэ ў раннім дзяцінстве, калі толькі навучыўся чытаць. Застаецца ён № 1 у спісе беларускіх класікаў і цяпер. Хутчэй за ўсё, будзе пад гэтым нумарам заўжды.

Знаёмства з класікам адбылося ў вельмі раннім узросце. Першы твор, які я прачытаў, – паэма “Новая зямля”. Пазнаёміцца з ёй вырашыў не ад цікавасці да літаратуры, а таму што хацеў даведацца, як жылі “даўнейшыя” людзі ў нашым краі. Вёска Магільнае, куды я штогод прыязджаў на летнія вакацыі да бабулі, знаходзіцца зусім побач з Акінчыцамі, Мікалаеўшчынай, Новым Свержанем і Стоўбцамі. Чытанне “Новай зямлі” адкрыла для мяне цэлы свет старасвеччыны – здавалася, што цяпер я, гарадскі хлапец, атрымаў нейку сакральную веду пра жыццё мінулых пакаленняў.

Калі вучыўся ў школе, любіў чытаць-перачытваць “Казкі жыцця”, якія ўпершыню пабачылі свет ў 1921 годзе ў Коўна, дзякучы руплівай працы Вацлава Ластоўскага. Знаходзячыся ў эміграцыі, Ластоўскі фактычна замяняў для беларускага эміграцыйнага асяродка шэраг дзяржаўных інстытуцый, якія займаліся ў БССР развіццём беларускай культуры.

Дабра памятаю, як пазнаёміўся з паэмай “Сымон-музыка” у старэйшых класах. У той час я не вельмі любіў літаратуру, тым больш беларускую. Але гэта паэма захапіла мяне адразу, найперш таму, што я адчуваў нейкую роднасць з галоўным героем, а яго праблемы былі актуальнымі і для мяне. Падлетку заўжды здаецца, што ён “не прыласканы нікім”, жыве сам па сабе ў гэтым свеце. Па сутнасці, Сымон, як цяпер сказалі б на замежны лад, — self-made man, чалавек, які зрабіў сябе сам. Дамогся жаданага па жыцці, прыйшоў да поспеху, кажучы сучаснаю моваю. Для мяне гэты твор Якуба Коласа не проста ўзор прыгожага пісьменства, значны і дасканалы твор беларускай літаратуры. Гэта яшчэ і добры матывацыйны тэкст, які вучыць самаразвіццю і самаўдасканаленню. Ён паказвае, што кожны чалавек, нават самы просты, можа кінуць выклік лёсу і перамагчы. Узяць яму належнае.

Сымон-музыка якself-mademan у рубрыцы “Бел.літ.”

***

Ну хто з нас не сядзеў увечары, галаву схіліўшы, над дамашнім заданнем і не марыў, каб яно знікла? На жаль ці на шчасце, яно не знікала… Не так даўно Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя выказаў прапанову адмяніць “дамашку”. Пра гэта і іншае я падслухала ў настаўніцкай Свіслацкай гімназіі, калі размову вялі Алена Пятроўна Супрун, настаўніца англійскай мовы, Таццяна Юр’еўна Каскевіч, настаўніца беларускай мовы, і Святлана Уладзіміраўна Філатава, настаўніца біялогіі.

А.П.: Я мяркую, што перш за ўсё трэба не дамашку адмяняць, а выпраўляць падручнікі. Каб падрыхтавацца да ўрока, трэба шукаць практыкаванні і інфармацыю ў інтэрнэце і кнігах замест таго каб знаходзіць усе патрэбныя заданні і правілы ў адным падручніку. Наогул, большую частку ведаў дзеці павінны атрымліваць на ўроку, каб дома толькі ўзнавіць іх у памяці.

С.У.: Без дамашняга задання нельга абысціся. Каб вучні хоць што-небудзь запомнілі, настаўніку трэба паўтарыць шмат разоў раз тое, што толькі што растлумачыў. І чым больш – тым лепш. І зразумела, калі вучань прачытае тую ж інфармацыю пасля дома, самастойна, – тады толькі веды ў яго застануцца. Мабыць, толькі ў профільных класах пасля дзявятага можна адмяніць дамашняе заданне па прадметах, якія ў профіль не ўваходзяць, — каб вучні маглі засяродзіцца на дысцыплінах, патрэбных для ЦТ.

Т.Ю.: Не кожны вучань мае здольнасць зразумець усё на ўроку. Таму, лічу, неабходна добра замацаваць атрыманыя ў школе веды дома. Адчуўшы, што атрымалі свабоду, вучні разлянуюцца канчаткова. І так амаль усе спісваюць. Я б з вялікім задавальненнем павыдаляла ўсе гэтыя іх рашальнікі, якія дазваляюць нічога не рабіць, а проста спісаць заданне ў інтэрнэце.

С.У.: Сённяшнія магчымасці вучняў ды ў маё б дзяцінства! Цяпер, калі чагосьці не ведаеш, проста зайдзі ў пошукавую сістэму  —  і адразу будзе адказ. У мае школьныя гады трэба было ісці ў бібліятэку і пералапаціць вялікі стос кніг, каб знайсці адказ на сваё пытанне.

А.П.: А мне не так важна, спісвае вучань ці не, розныя бываюць акалічнасці ў жыцці. Калі ён можа патлумачыць, чаму ў сказе адбываецца менавіта гэтая з’ява ці ўжываецца гэты час – вельмі добра, веды ў галаве ёсць. Але бяздумна спісваць – марнаваць час. Заўсёды ёсць настаўнік, які можа патлумачыць.

Настаўніцкая на праслушцы. “Запісваем дамашняе заданне…”

***

“Прыгожая прыйшла” —  менавіта так перакладаецца імя адной з самых вядомых жанчын у гісторыі чалавецтва, старажытнаегіпецкай царыцы  Ніферціці. Цяжка паверыць, але яе вобраз увайшоў у гісторыю культуры толькі ў 1912 годзе. У тым самым годзе, калі патануў “Тытанік” , у мястэчку Эль-Амарна археолагі адшукалі майстэрню старажытнаегіпецкага скульптара Тутмаса, дзе ўбачылі некалькі выяў Ніферціці ў розным узросце. Але самая вядомая – паліхромная галава Ніферціці ў блакітнай ціары, зробленая ў першай чвэрці  14 стагоддзя да н.э. Гэта вельмі адметны пераяд у развіцці старажытнаегіпецкага мастацтва, які называюць Амарнскім.

 Да гэтага часу ўжо былі пабудаваны знакамітыя піраміды ў Гізе (2800 гг. да .э. ) — адзіны з сямі цудаў свету, які захаваўся да нашага часу, з’явіліся манументальныя скульптуры фараонаў і маленькія фігуркі ушэбці, якія клалі ў магільні, каб яны абслугоўвалі фараона пасля смерці. На сценах магільняў з’явіліся незвычайныя па прыгажосці роспісы, дзе практычна ўсе фігуры былі ўвасоблены паводле законаў старажытнаегіпецкага канона: галава і ногі ў профіль, плечы ў фас, тулава ў тры чвэрці. Але першы скульптар, імя якога мы ведаем дакладна, — гэта Тутмас, аўтар скульптурных партрэтаў Ніферціці.

Старажытныя егіпцяне верылі, што людзі — гэта слёзы сонца, і фіксавалі самыя важныя падзеі ў іерогліфах, якія таксама расшыфравалі адносна нядаўна. Менавіта  дзякуючы гэтым запісам стала вядома, што Ніферціці прывёз у свой гарэм Аменхатэп ІІІ, які надта ж любіў хадзіць у ваенныя паходы.  Калі ён загінуў, улада перайшла да ягонага сына Аменхатэпа ІV, які распусціў гарэм і пакінуў сабе за жонку толькі Ніферціці. Яна натхніла яго на глабальныя па тым часе рэформы. Ён абмежаваў уладу жрацоў і наблізіў сябе да Бога Сонца – Атона. Яго імя цяпер гучала як Эхнатон, Ніферціці – Неферт-Неферт-Атон. У горадзе Ахетатоне храм (“дом Атона”) быў звязаны з царскім палацам вісячым мастом… У гэты час з’яўляюцца шматлікія рэльефы і роспісы з выявамі Эхнатона і ягонай жонкі царыцы Ніферціці, а таксама яго шасці дочак.  

Але  праз нейкі час імя адной з прыгажэйшых і наймудрэйшых жанчын у гісторыі чалавецтва, пачынаюць у запісах заціраць…

“Я ведаю мастцтва” з праекта “Я — мастак”. Асабліва вартае чытанне!

***

Пашка і Аня хаваліся ў кладоўцы.

Блізняшкі-першаклашкі Цімка і Дзімка звычайна гулялі ў ёй па абедзе, а сёння 1 красавіка, і Пашка падгаварыў Аню пажартаваць над малечай.

План быў просты: як толькі малыя аб’явяцца каля кладоўкі, з яе выскачыць парачка прывідаў у белых прасцінах.

Прасціны Пашка выцягнуў з карзіны для бруднай бялізны. Заставалася ў іх закруціцца і чакаць.

— Уяўляеш, як яны закрычаць!

— А раптам яны разравуцца?

— Яшчэ і як разравуцца! А мы пасмяёмся.

— Мне страшна, — сказала Аня.

Пашка яе не зразумеў. Твар дзяўчынкі сапраўды выдаваў страх.

— Чаго ты? Прыкольна ж!

— Я пра іншае. Гэтая лялька. Мне не падабалася, як яна пазірае, і я перавярнула яе. А цяпер яна зноў на спіне!

Пашка хмыкнуў. Побач з Аняй сапраўды ляжала лялька. Трошкі дзіўная: сама з тканіны, а ярка-блакітныя вочы — з нечага цвёрдага, пластыку або парцэляны. Лялька пазірала на хлопчыка.

— Што за лухта! — раззлаваўся Пашка. — Не магла нічога лепшага прыдумаць першага красавіка?

Ён кінуў ляльку ў скрыню з канструктарам. Тут у пакоі пачуліся крокі малых. Але блізняты не збіраліся заходзіць у кладоўку. Нечым пашамацелі і зніклі.

— Ну вось, — сказаў Пашка. — Цяпер чакай, калі вернуцца…

Нешта кранула яго за нагу. Пашка зірнуў: да яго дакраналася рука лялькі. Яе вочы пазіралі на хлопчыка.

Па спіне пабеглі мурашкі! Хлопчык адпіхнуў ляльку нагой і злосна зірнуў на сястру.

— Ну, ведаеш!..

Аня сядзела, сціснуўшыся ў спалоханы камячок, ля самай сценкі і бязгучна плакала.

— Паша, гэта не я. ЯНА САМА! Хадзем адсюль!

Хлопчыку зрабілася не па сабе, але ён толькі паціснуў плячыма: хадзем, маўляў, калі такая баязліўка. Пішнуў дзверы… І тут яго абдало халодным потам.

— Анька! Блізняты кладоўку замкнулі.

І ў тое ж імгненне лямпачка пад столлю мірганула і патухла.

— А-а-а-а-а! закрычалі перапалоханыя дзеці.

Прывід Аркаша з 13-й старонкі — аўтар самых страшных гісторый. Дачытай да канца ў “Бярозцы”!

***

Жыў ды быў у цёмным лесе, на гушчаравым Палессi, дзе Кiкiмар у бары заядаюць камары, дзе ў лагчынах Лесавiк кормiць кашай чаравiк, Змей-Гарыныч трохгаловы, з вокам выпуклым, лiловым, з лускай чорнай, нiбы смоль, надакучлiвы, як моль.

Кожны дзень на самым золку ён любiў гасiць вясёлку, сонца хмарай закрываць, з крумкачамi ваяваць, нападаць на гарады, есцi з дубу жалуды, люд палохаць у дарозе, дзерцi лiсце на бярозе, i з Ягiней па чарзе лётаў ён на качарзе.

Ад яго стагналi горка нават Месяц, нават зоркi, нават гразкае балота бедавала, як галота. Натапыраны пугач у дупле дрыжаў, хоць плач, і халодная вужака пад кусты ўцякала з жахам. А гняздзiўся Змей-Гарыныч недзе на рацэ Гарынi.

Ён аднойчы на ўзыходзе, абудзiўшыся ў лагодзе, паглядзеў на цiхi лес, на пагорак стромкi ўлез, счуў, як б’е асiну дзяцел, як бабры ў падводнай хаце дрэва смачнае грызуць, як чмялi ў палях гудуць, ды падумаў: «I чагосьцi я раблю такiя злосцi? Вунь, якiя ў свеце цуды! Мабыць, мне спынiць пракуды? А што, як у гэтым леце грымне гром, завые вецер, здрыганецца ўся зямля, прыйдзе Мурамец Iлля цi Мiкiта Кажамяка і мне голавы ўсяляка паскідае булавой?! Гэта дрэнна, вой-вой-вой!»

Змей-Гарыныч тым жа ранкам прымасцiўся каля ганка, лiст вялiзны лапуховы палажыў на стол дубовы, у чарнiла з зелянушкi абмакнуў пяро Жар-птушкi, напiсаў сваёй радне: «Прылятайце да мяне!»

Ці чыталі вы калі паэзію прозай або наадварот. “Бярозка” прапануе такі эксперымент!
У красавіцкім нумары часопіса “Бярозка” 