Новости

З 12 па 17 верасня піянеры Навагрудчыны далучыліся да мерапрыемстваў Тыдня Піянерыі, прысвечанага Дню нараджэння ГА “БРПА”. 

Ва ўсіх піянерскіх дружынах раёна адбыліся святочныя лінейкі, зборы, канцэрты. Працавала  святочная пошта “Я жадаю табе Піянерыя”,  арганізавана акцыя “Дрэва пажаданняў. Квітней, дарагая Піянерыя!”.  Шмат цёплых слоў было напісана ў паштоўках і пасланнях. Не застаўся без увагі і Ліхтар піянерскай дружбы. Да яго наведаліся піянеры горада.

 INdN2XDq9I

Завяршэннем святочных мерапрыемстваў стаў вела-паход на возера Літоўка, у якім прынялі ўдзел 35 піянераў- актывістаў і педагогаў . На беразе маляўнічага возера,  каля вогнішча  гучалі вясёлыя песні, былі арганізаваны рухомыя гульні. Дарослыя і дзеці абмеркавалі планы раённай піянерскай арганізацыі на новы навучальны год. Сустрэча атрымалася цікавай і змястоўнай.

Навагрудскі Раённы савет піянерскай арганізацыі  жадае акцябратам, піянерам, педагогам здзяйснення ўсіх задуманых добрых спраў на карысць роднай Беларусі, роднаму Навагрудку.

 

Т. Анікевіч, старшыня РС ГА “БРПА”