Новости

Штогод хайнічане ўрачыста адзначаюць дату гадавіны вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вось і ў гэты чацвер па традыцыі гараджане сабраліся на Брацкай магіле, каб выказаць даніну павагі героям, якія смела адстойвалі нашу малую радзіму. На гарадскіх могілках высіцца помнік Невядомаму салдату, а на мармуравых плітах выбіты імёны пяці соцень савецкіх воінаў, каму мы і сёння прысвячаем хвіліну маўчання і ўскладаем кветкі да пастаменту.

cic76CIcMoQ

На мітынгу, прысвечанаму 73-й гадавіне вызвалення Хойнікшчыны, сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэраны, якіх, на вялікі жаль, с цягам часу становіцца ўсё менш. Свае выступленні прысвяцілі гістарычнай падзеі старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар, намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі В.С. Васькевіч. Юнакі з сярэдняй школы № 3 у вершаваных зваротах падзякавалі мужным воінам за магчымасць жыць сёння пад чыстым небам.

Z9vcs86O9bA

Святкаванне прадоўжылася канцэртам у цэнтры культуры г. Хойнікі, дзе артысты мастацкай самадзейнасці раёна выканалі патрыятычныя і ваенныя песні, мелодыі ваеннага часу гучалі ў выкананні навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў, а танцоркі гэтай школы і ўзорнага калектыву эстраднага танца «Драйв» дапоўнілі мерапрыемства дынамічнымі харэаграфічнымі нумарамі.
У гэты дзень адбылося прыняцце школьнікаў у рады раённай піянерскай арганізацыі, прымеркаванае да святкавання важнай для нашага раёна гістарычнай даты. На мерапрыемстве, акрамя прадстаўнікоў райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму і ветэранскіх арганізацый прысутнічаў старшыня Гомельскай абласной піянерскай аганізацыі Арцём Карпенка.
Ва ўрачыстай абстаноўцы рабяты сталі сапраўднымі піянерамі і прынялі прысягу. А лепшым дзеючым піянерам уручылі Цімураўскія зоркі, гэту місію выканаў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі В.С. Васькевіч.