Новости

Для многіх пакаленняў дзяцінства непарыўна звязана з піянерскім гальштукам і вогнішчам, памяццю аб таварышах і піянерскіх традыцыях. Ёсць тыя, хто не ведае, што значыць быць піянерам - таму што ў яго дзяцінстве такое аб'яднанне не проста перастала існаваць, яшчэ і параўноўвалася з бескарысна пражытым часам. Але не могуць такія слаўныя добрыя традыцыі адысці ў нябыт - яны адраджаюцца, вядома, набываючы  сучасную інтэрпрэтацыю.

У адзін з зімніх дзянькоў на Астравеччыне адбыўся раённы піянерскі злёт «Заўсёды гатовы!», прысвечаны 95-годдзю піянерскага руху. На юбілей з'ехаліся піянеры і акцябраты з 13 піянерскіх дружын школ Астраўца і раёна. Гэтыя актывісты выразна ведаюць: што значыць быць лідэрам, з гонарам прадстаўляць сваю дружыну на розных конкурсах, спаборніцтвах, аглядах.

 8Va9kFUFMI

Піянер - значыць першы: у вучобе, працы, спорце, аказанні дапамогі тым, хто ў ёй мае патрэбу. І нашы хлопцы і дзяўчаты імкнуцца быць першымі ва ўсім. На злёце словы клятвы члена піянерскай арганізацыі ўрачыста прамовілі 50 піянераў з Міхалішкаўскай, Гудагайскай, Гервяцкай сярэдніх школ, сярэдняй школы №2 г. Астраўца, Кемелишкоўскіх ясляў-сада - сярэдняй школы, а ў 34 акцябрат зазіхацелі на грудзях пяціканцовыя зорачкі.

На злёце таксама былі ўзнагароджаны лепшыя піянерскія дружыны раёна за выніковы ўдзел у рэалізацыі праграмы Гродзенскай абласной піянерскай арганізацыі: дружына ім. Ф.І. Паташкевіча гімназіі №1, ім. Алега Кашавога Гудагайскай СШ, ім. З.З. Шырынскага СШ №2 г. Астраўца, І.М. Мартынава Спондаўскага дзіцячага сада - сярэдняй школы, ім. Зіны Партновай Варнянскіх ясляў-сада - сярэдняй школы, ім. М.А. Кляцоўскага Міхалішкоўскай СШ і педагогі - арганізатары Якубеловіч Т.В., Бруйко Ю.А., Фёдарава К.С.

AsnpgD rgJI

Хочацца верыць, што піянерыя адсвяткуе яшчэ не адну юбілейную дату і выхавае сапраўдных патрыётаў сваёй краіны!

Таццяна КАСЮК,старшыня РС ГА БРПА