Новости

Раённая дабрачынная акцыя “Цуды на Раство”, арганізаваная аддзелам адукацыі, спорту і турызмурайвыканкама сумесна з раённым саветам ГА “БРПА”, праходзіць на Бялыніччыне.

Сімвалам яе стала чырвоная рукавічка з эмблемай ГА “БРПА”, “БРСМ” і валанцёрскага руху “Добрае сэрца”, якая паказвае жаданне дзяцей і моладзі Беларусі падарыць кожнаму крышку цеплыні, акружыць клопатам і ўвагай людзей у Навагоднія і Калядныя святы. У акцыі прынялі актыўны ўдзел піянерскія дружыны ўсіх школ нашага раёна.

Рабяты сабралі шмат карысных рэчаў: спартыўныя прылады, канцылярскія тавары, прадметаы дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, настольныя гульні, цацкі, кнігі. Школьнікі сваімі рукамі зрабілі віншавальныя паштоўкі.

Падарункі актывісты БРПА ўручылі наведвальнікам карэкцыйнага цэнтра. Для іх супрацоўнікі МЦ “Ветразь” арганізавалі вясёлыя гульнёвыя праграмы з удзелам Дзеда Мароза і Снягурачкі. Дзеці атрымалі не толькі цацкі і салодкія пачастункі, але і веру ў тое, што цуды здараюцца, і сярод нас ёсць шмат людзей, гатовых аказаць патрэбную дапамогу і падтрымку.

У нядзелю ўдзельнікі дабрачыннай акцыі “Цуды на Раство” завітаюць у госці да выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу Святланы ХРУШЧОВАЙ.

Дзяніс РУЦКІ,
старшыня РА БРПА.
Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.