Новости

Піянеры Гомельшчыны 11-13 лютага прымуць удзел у мерапрыемствах Піянерскай дружыны “Чырвоная Прэсня”, прысвечаных 95-годдзю стварэння першага піянерскага атрада на Чырвонай Прэсне ў Маскве.

— У рамках візіту піянеры паўдзельнічаюць ва ўрачыстых лінейках і вучэбна-трэніровачных майстар-класах. Піянеры Гомельшчыны і Масквы абмяняюцца вопытам, падзеляцца ідэямі, абмяркуюць пытанні сумеснага ўзаемадзеяння і сумесных планаў. Запланавана экскурсія па Маскве, — расказаў старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” Арцём Карпенка.

У рамках ўрачыстых мерапрыемстваў парадна-цырыманіяльная група піянерскай дружыны Доўскай сярэдняй школы вынесе піянерскі сцяг Гомельскай вобласці.

Гомельская абласная арганізацыя Грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” з 2015 года супрацоўнічае з Маскоўскай гарадской піянерскай арганізацыяй, у прыватнасці з піянерскай дружынай “Чырвоная Пресня”. Піянеры рэгулярна абменьваюцца вопытам паміж арганізацыямі, падтрымліваюць кантакт. У рамках візіту плануецца запрасіць піянераў.