Новости

Сёння школа актыва – гэта магчымасць сустрэцца і пазнаёміцца са сваімі аднагодкамі з іншых школ, абмеркаваць ідэі і паспрабаваць іх рэалізваць. Аб’яднаючыся ў адзіную каманду дзеці і дарослыя робяць сваю дзейнасць больш актыўнай і прадуктыўнай.

Абласная грамадска актыўная школа «#У_Актыве» – праект, які быў распрацаваны Абластным Саветам ГА “БРПА” і УА “Гродзенскі дзяржаўны абластны Палац творчасці дзяцей і моладзі”. На працягу навучальнага года дарослыя-лідэры і лідэры-дзеці наведваюць рэгіёны Гродзенскай вобласці з мэтай абмену вопытам і ідэямі па развіццю лідэрскага патэнцыялу і сацыяльнай актыўнасці падрастаючага пакалення.

IMG 9812

6 красавіка прайшло чарговае выязное пасяджэнне Абласной грамадска актыўнай школы «#У_Актыве#» на базе ДУА «Шчучынскі палац творчасці дзяцей і моладзі» па тэме: “Каштоўнасныя арыенціры і змест дзейнасці лідэра і арганізатара ГА «БРПА”. Удзел паседжанні прянялі самыя творчыя і актыўныя піянеры раёна і вобласці, старшэйшыя піянерскія важатыя і старшыні піянерскай арганізацыі Гродзенскай вобласці. Павітаць удзельнікаў школы прыйшлі галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама Чыжык В.П., старшыня Абласнога Савета ГА “БРПА” Чарняк Г.Н., дырэктар ДУА «Шчучынскі палац творчасці дзяцей і моладзі» Дзегцярова І.П., першы сакратар РК ГА «БРСМ» Богдель Е.С.

IMG 9878

Падчас паседжання госці і ўдзельнікі актыўнай школы пазнаёміліся з сацыяльна значнымі ініцыятывамі, асноўнымі напрамкамі дзейнасці і дасягненнямі Шчучынскага РС ГА «БРПА». Прадстаўнікі Дзіцячай палаты Абласнога і Раённага Саветаў ГА «БРПА» змаглі стаць удзельнікамі пазнавальнага мерапрыемства «Інтэрнэт-прастору і сацыяльныя сеткавыя сэрвісы ў рабоце піянерскай арганізацыі» (кір. Маўсісян А.А.). Далей ўдзельнікі школы актыва змаглі пазнаёміцца з дзейнасцю і вопытам піянерскай дружыны «Вікторыя» ДУА «Гімназія г. Шчучына».

Таксама падчас мерапрыемства рады піянерскай арганізацыі папоўнілі 20 лепшых хлопчыкаў і дзяўчынак Шчычуншчыны.

Напрыканцы паседжання школы актыва ўсе ўдзельнікі адзначылі практычную значнасць і карыснасць праведзеннага мерапрыемства. Дзякуючы такім сустрэчам ёсць магчымасць усім зацікаўленным для набыцця новых ведаў, уменняў і развіцці творчых здольнасцяў. Гэта імпульс да асабістага росту і самаразвіцця.

 

Старшыня Шчучынскага РС ГА «БРПА»,
метадыст ДУА «Шчучынскі палац
творчасці дзяцей і моладзі»
 Трахімчык Т.С.
Аўтар фотаздымкаў Немна Л.М.