Новости

 Самае галоўнае ў жыцці – быць чалавекам, а яшчэ  цудоўней  быць добрым  чалавекам.

Каб дабрыня назаўсёды пасялілася ў  сэрцы  мы ў нашай піянерскай дружыне імя Валодзі Шчарбацэвіча  Уселюбскага дзіцячага сада-сярэдняй школы з 2 па 7 кастрычніка правялі  акцыю “Восеньскі тыдзень дабрыні”. Шмат мерапрыемстваў чакала піянераў і акцябрат на гэтым тыдні.

  Атрад імя Лёні Голікава майстраваў жывел з картону і каляровай паперы, каб потым падарыць іх дашкольнікам. Піянеры вельмі стараліся і клапаціліся аб тым, каб цацкі спадабаліся і прынеслі радасць малышам.

nedelya dobrotu 3

    Многія класы  ўдзельнічалі  ў акцыі “Памяць”. Наводзілі парадак ля помніка загінуўшым у гады вайны землякам, прыбралі тэрыторыю брацкай  магілы.

nedelya dobrotu 2

    Хочацца расказаць аб рабоце акцябрацкіх важатых. Вучні 5,6,7,8  класа з’яўляюцца  старэйшымі сябрамі акцябрат. На гэтым тыдні  важатыя арганізоўвалі  рухомыя перапынкі  ў  акцябрат. Лепш за ўсіх справіліся з гэтым заданнем Казловіч Юлія і Маляўская Ірына – важатыя атрада “Светлячок”. Кожны дзень гэтыя дзяўчынкі наведвалі акцябрат. Дзецям вельмі падабаецца гуляць са сваімі важатымі.

    Атрад імя Зіны Партновай атрымаў заданне  сфатаграфаваць самую шчырую ўсмешку. Піянеры справыіліся з гэтай задачай. Шмат цікавых фотаздымкаў у іх скарбонцы.

    Атрад “Юнга”  арганізаваў выставу малюнкаў  “Добрая справа для добрых людзей”. Усе акцябрата вельмі стараліся, іх работы атрымаліся непаўторнымі, цікавымі, прыгожымі.

    Старэйшым дзецям было заданне схадзіць да пажылых людзей і дапамагчы па гаспадарцы. Піянеры наведалі адзінокіх людзей, аказалі ім пасільную дапамогу.

Спадзяемся, што за гэты тыдзень мы сталі  трошачкі дабрэйшымі.

Тамара Іванаўна Мацкевіч,
 педагог-арганізатар
 Уселюбскага дзіцясага сада-сярэдняй школы